ПАЛАЖЭННЕ
аб гарадскім этапе VIII адкрытага абласнога
фестывалю фальклорнага мастацтва «Радавод»
Мэта фестывалю:
Адкрыты абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод” праводзіцца з мэтай стварэння ўмоў дзеля падтрымкі, аховы і зберажэння самабытнай культуры Берасцейшчыны, папулярызацыі яе сярод дзяцей і моладзі моладзі, ажыццяўлення дыялогу культур паміж рознымі пакаленнямі і носьбітамі.
Задачы фестывалю:
- прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем выхавання дзяцей і моладзі сродкамі традыцынай народнай творчасці;
- удасканаленне форм арганізацыі вольнага часу ў дзіцяча-маладзёжным асяроддзі;
- узаемаўзбагачэнне славянскіх культур праз зносіны дзяцей і моладзі;
- абмен ідэямі і ведамі, паляпшэнне ўзаемаразумення паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў і нацыянальнасцей праз фальклорнае мастацтва;
- наладжванне прыгранічных сувязей паміж суседнімі краінамі.
Заснавальнікі і арганізатары фестывалю:
Галоўнае упраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці”, галоўнае ўпраленне ідэялагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, АК ГА “БРСМ”, упраўленне па адукацыі Баранавічскага гарвыканкама, ДУА “Палац дзіцячай творчасці г. Баранавічы”.
Срокі правядзення:
Гарадскі этап фестывалю адбудзецца з 5 сакавіка па 12 сакавіка 2022 года у ДУА "Палац дзіцячай творчасці г. Баранавічы", вул. Савецкая,136.
У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыей, кожная ўстанова рыхтуе відэа праграму (ці зборнік асобных выступленняў). Відэа прэзентацыі выстаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці або асобных твораў, майстар-класаў юных майстроў і прэзентацый “Бабуліна кухня” прадстаўляюцца асобна ад канцэртнай праграмы з спасылкай на відэаматэрыялы, размешчанныя на Яндэкс-дыску, google –дыску ці воблаку.
Заяўка-праграма, заяўка-прэзентацыя выставы з відэазапісам ад кожнай установы прымаюцца Шаршнеўскай А.І. – метадыстам ДУА"Палац дзіцячай творчасці г.Баранавічы" да 5 сакавіка 2022 года на эл. пошту lena.shershnevskaya.74@mail.ru (Дадатак 1). Даведкі па тэлефону: 656348, (33)3229820.
Падрабязней ТУТ.