ПАЛАЖЭННЕ
аб гарадскім этапе VIII адкрытага абласнога
фестывалю фальклорнага мастацтва «Радавод»
Мэта фестывалю:
Адкрыты абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод” праводзіцца з мэтай стварэння ўмоў дзеля падтрымкі, аховы і зберажэння самабытнай культуры Берасцейшчыны, папулярызацыі яе сярод дзяцей і моладзі моладзі, ажыццяўлення дыялогу культур паміж рознымі пакаленнямі і носьбітамі.
Задачы фестывалю:
- прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем выхавання дзяцей і моладзі сродкамі традыцынай народнай творчасці;
- удасканаленне форм арганізацыі вольнага часу ў дзіцяча-маладзёжным асяроддзі;
- узаемаўзбагачэнне славянскіх культур праз зносіны дзяцей і моладзі;
- абмен ідэямі і ведамі, паляпшэнне ўзаемаразумення паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў і нацыянальнасцей праз фальклорнае мастацтва;
- наладжванне прыгранічных сувязей паміж суседнімі краінамі.
Заснавальнікі і арганізатары фестывалю:
Галоўнае упраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці”, галоўнае ўпраленне ідэялагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, АК ГА “БРСМ”, упраўленне па адукацыі Баранавічскага гарвыканкама, ДУА “Палац дзіцячай творчасці г. Баранавічы”.
Срокі правядзення:
Гарадскі этап фестывалю адбудзецца з 5 сакавіка па 12 сакавіка 2022 года у ДУА "Палац дзіцячай творчасці г. Баранавічы", вул. Савецкая,136.
У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыей, кожная ўстанова рыхтуе відэа праграму (ці зборнік асобных выступленняў). Відэа прэзентацыі выстаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці або асобных твораў, майстар-класаў юных майстроў і прэзентацый “Бабуліна кухня” прадстаўляюцца асобна ад канцэртнай праграмы з спасылкай на відэаматэрыялы размешчанныя на Яндэкс-дыску, google – дыску ці воблаку.
Заяўка-праграма, заяўка-прэзентацыя выставы з відэазапісам ад кожнай установы прымаюцца Шаршнеўскай А.І., метадыстам ДУА"Палац дзіцячай творчасці г.Баранавічы", да 5 сакавіка 2022 года на эл. пошту lena.shershnevskaya.74@mail.ru (Дадатак 1). Даведкі па тэлефону: 656348, (33)3229820.
Удзельнікі фестывалю:
У фестывалі прымаюць удзел фальклорныя калектывы, гурты, ансамблі, ідывідуальныя выканаўцы фальклорнага мастацтва, танцавальныя пары выканаўцы народных побытовых танцаў, пераемнікі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і традыцыйнай кухні устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і устаноў дадатковай адукацыі вобласці.
У рамках фестывалю кожная установа паказвае:
1. Фальклорную праграму не больш за 20 хвілін згодна намінацыям, у якую ўваходзяць лепшыя конкурсныя выступленні:
- фальклорная музыка: выканаўцы на старадаўніх музычных інструментах (саліст, ансамбль);
- фальклорныя спевы: абрадавыя і пазаабрадавыя (саліст, ансамбль);
- фальклорны танец: танцавальныя пары выканаўцы побытавых танцаў (пераможцы раённых этапаў), ансамблі танца;
- фальклорны тэатр (абрад, чытанне, гульня):
самабытныя мясцовыя дзіцячыя абрадавыя і пазаабрадавыя гульні, лічылкі, казкі, легенды, байкі, паданні, забавы, карагоды каляндарнага цыклу, батлеечныя тэатры.
- фальклорны касцюм: дэманстрацыя строя свайго рэгіёну (рэканструкцыя касцюма позняга перыяду; фольк-мадэрн), * дэманстрацыя аўтэнтычнага касцюма дазваляецца толькі на выставе (манекен).
- конкурс відэакліпаў па творах фальклорнага мастацтва;
- конкурс навукова-даследчых работ навучэнцаў;
2. Асобна прадстаўляецца прэзентацыя выставы ад установы, у якую павінны ўвайсці:
- пляцоўка “Бабуліна кухня” (выстава-конкурс традыцыйных страў Берасцейшчыны (абрадавая і бытавая) або майстар - клас падрыхтоўкі асобнай стравы;
- фальклорная выстава-конкурс “Горад майстроў” (прадстаўляюцца
творы навучэнцаў, выкананыя на падставе традыцыйных раместваў рэгіёну)або асобных твораў;
- выстава аўтэнтычных рэчаў “Музейны куток” (вырабы, рэчы, прылады працы, сабраныя па выніках фальклорна-этнаграфічных экспедыцый), прэзентацыя выставы можа суправаджацца песнямі, забавамі альбо абрадам, у якім дзейнічае прэзентуемая прылада працы;
- майстар-класы навучэнцаў-майстроў народных промыслаў (ганчарства, саломапляценне, ткацтва, вышыўка, роспіс па шклу, валянне валёнкаў, пляценне кошыкаў і інш.), навучэнцаў-майстроў з удзелам носьбітаў (народных майстроў свайго рэгіёну).
3. Да ўдзелу ў III абласным конкурсу дзіцячых навукова-даследчых работ “Фальклорная спадчына” прадстаўляюцца работы аўтэнтычнага і другаснага (секундарнага) фальклору: праблемы захавання, вывучэння, успрымання. Па выніках адбудзеццца абласная дзіцячая навукова-практычная канферэнцыя “Папулярызацыя традыцыйнай народнай культуры і шляхі зберажэння мясцовых традыцый”.
Патрабаванні да рэпертуара:
Праграма выступлення ўдзельнікаў фестывалю павінна быць скіравана на раскрыццё мастацкіх народных традыцый менавіта сваёй мясцовасці. Рэпертуар фальклорных калектываў, музычных інструментальных ансамбляў складаецца з адноўленых і бытуючых узораў каляндарнага і сямейна-абрадавага цыклаў, пазаабрадавых песень, старадаўніх рознажанравых музычных наігрышаў, казак, баек, жартаў, гульняў, ігрышч і г.д.
Абавязковым творам у праграме ўдзельнікаў фестывалю мае быць мясцовая полька. Не дазваляецца выкананне музычных і песенных аўтарскіх твораў, пачутых па радыё, і кампазіцый, пастаўленых харэографам.
Удзельнікі фестывалю рыхтуюць праграмы працягласцю не больш за 20 хвілін.
Патрабаванні да касцюмаў:
Удзельнікі фестывалю павінны быць апрануты ў касцюмы, якія адпавядаюць традыцыям сваёй мясцовасці (аўтэнтычныя, рэканструяваныя рэгіянальныя касцюмы). Галаўны ўбор, прычоска, абутак павінны адпавядаць традыцыйнаму строю касцюма.
Пераможцы гарадскога этапу прымуць удзел у VIII адкрытым абласным фестывалі фальклорнага мастацтва “Радавод”, які адбудзецца ў маі 2022 года.
Дадатак 1
ЗАЯЎКА – праграма
__________________________________________________________
Удзельнік (фамілія, імя, імя па бацьку, назва калектыву)
__________________________________________________________
№
|
назва нумара
(з указаннем носьбіта)
|
выканаўца (прозвішча, імя ці назва калектыву)
установа,
педагог,
тэлефон
|
колькасць удзельнікаў
(хлопцаў, дзяўчын)
|
узрост
|
працягласць
выканання
|
|
|
|
|
|
|
ЗАЯЎКА - прэзентацыя выставы
№
|
Майстар-клас
|
Бабуліна кухня
|
Выстава
|
|
назва
|
педагог
|
навучэнцы,
навучэнцы з носьбітам
|
назва
|
педагог
|
навучэнцы
|
назва
|
адказны
|
Тэлефоны для сувязі ______________________________________________________________
e-mail:________________________________________________________
Адказны за мерапрыемства______________________________________
Подпіс адказнага
Пячатка ДУА
ЗАЯЎКА
__________________________________________________________
Удзельнік (фамілія, імя, імя па бацьку, назва калектыву) ______________________________________________________________
Праграма выступлення раёна
№
|
назва нумара
(з указаннем носьбіта)
|
назва выканаўца, установы,
педагога
|
колькасць удзельнікаў
|
узрост
|
працягласць
выканання
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Тэлефоны для сувязі ______________________________________________________________
e-mail _______________________________________________________
Адказны за мерапрыемства______________________________________
Подпіс адказнага
Пячатка ДУА