Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2022

Пачынаецца фестываль фальклорнага мастацтва «Радавод»


ПАЛАЖЭННЕ

аб гарадскім этапе VIII адкрытага абласнога

фестывалю фальклорнага мастацтва «Радавод»

 

Мэта фестывалю:

Адкрыты абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод” праводзіцца з мэтай стварэння ўмоў дзеля падтрымкі, аховы і зберажэння самабытнай культуры Берасцейшчыны, папулярызацыі яе сярод дзяцей і моладзі моладзі, ажыццяўлення дыялогу культур паміж рознымі пакаленнямі і носьбітамі. 

Задачы  фестывалю:

-        прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем выхавання дзяцей і моладзі сродкамі традыцынай народнай творчасці;

-        удасканаленне форм арганізацыі вольнага часу ў дзіцяча-маладзёжным асяроддзі;

-        узаемаўзбагачэнне славянскіх культур праз зносіны дзяцей і моладзі;

-        абмен ідэямі і ведамі, паляпшэнне ўзаемаразумення паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў і нацыянальнасцей праз фальклорнае мастацтва;

-        наладжванне прыгранічных сувязей паміж суседнімі краінамі.

 

Заснавальнікі і арганізатары фестывалю:

Галоўнае упраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай  творчасці”, галоўнае ўпраленне ідэялагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, АК ГА “БРСМ”, упраўленне па адукацыі  Баранавічскага гарвыканкама,  ДУА “Палац дзіцячай творчасці г. Баранавічы”.

 Срокі правядзення:

  Гарадскі этап  фестывалю адбудзецца з 5 сакавіка па 12 сакавіка 2022 года  у ДУА "Палац дзіцячай творчасці г. Баранавічы", вул. Савецкая,136.

  У сувязі са  складанай эпідэміялагічнай сітуацыей, кожная ўстанова рыхтуе відэа праграму (ці зборнік асобных выступленняў). Відэа прэзентацыі выстаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці або асобных твораў, майстар-класаў юных майстроў і прэзентацый “Бабуліна кухня” прадстаўляюцца асобна ад канцэртнай праграмы з спасылкай на відэаматэрыялы, размешчанныя на Яндэкс-дыску, google –дыску ці воблаку.

Заяўка-праграма, заяўка-прэзентацыя выставы з відэазапісам ад кожнай установы прымаюцца Шаршнеўскай А.І. – метадыстам  ДУА"Палац дзіцячай творчасці  г.Баранавічы" да 5 сакавіка 2022 года на эл. пошту lena.shershnevskaya.74@mail.ru (Дадатак 1). Даведкі па тэлефону: 656348, (33)3229820.

Падрабязней ТУТ.

Разделы сайта